Сцяжынка здароўя
26.06.2024“Сцяжынка здароўя” - складаецца з натуральных, прыродных матэрыялаў і насычана яркім каляровым эфектам, які прыцягвае ўвагу дзіцяці. Яе афармленне запрашае да руху і выклікае станоўчыя эмоцыі. Яна абсталявана такім чынам, каб дзіцячыя босыя ножкі маглі прайсціся па розных навобмацак паверхням, якія будуць масажыраваць ступні. Аказваючы на іх ўздзеянне рознай ступені інтэнсіўнасці, можна павысіць імунітэт дзіцяці, энергетыку, зняць стрэс і палепшыць яго агульнае псіхаэмацыйнае становішча.