Біяразнастайнасць

Мерапрыемствы па ажыццяўленню экалагічнага праекта

“Зялёныя школы”

па напрамку “Біяразнастайнасць"

 красавік 2024 год.

         У адпаведнасці з планам работы  дзеці рознаўзрастовай  групы №1 разам з выхавальнікам  склалі спіс відаў пасаджаных дрэў і кустоў з указаннем іх колькасці, прывялі ў парадак “дзікі луг”.Была арганізована экскурія па тэрыторыі сада “Якія дрэвы квітнеюць?”,  экскурсія ў лес “Мурашнікі : для чаго патрэбны прыродзе?” Таксама ў красавіку прайшла працоўная акцыя “Дапаможым дрэвам”.

Выснова: дзеці засталіся вельмі задаволеныя,бо даведаліся шмат новага і цікавага.

 

       

 

Мерапрыемствы па ажыццяўленню экалагічнага праекта

“Зялёныя школы”

па напрамку “Біяразнастайнасць”, рознаўзрастовая  група №1

 сакавік 2024 год.

         У адпаведнасці з планам работы  дзеці рознаўзрастовай  група №1 разам з выхавальнікам пасадзілі “Агарод на падаконнік”. Пасеялі перцы, памідоры, шпінат, гарох, таксама пасадзілі лук. Дзеці з задавальненнем і цікавасцю кожны дзень назіраюць за ростам агародніны і разам з выхавальнікам запаўнялі  карты роста. Была арганізована экскурія ў лес “Па лясным сцежкам”, дзеці назіралі за вясновым абуджэннем прыроды. Таксама ў сакавіку прайшла працоўная акцыя “Дапаможым дрэвам”. Дзеці разам з выхавальнікам пабялілі дрэвы, упрыгожылі сад. Падчас пакраскі дрэў з дзецьмі была праведзена размова “Для чаго гэта дрэвам?”

       

20 сакавіка Дзень Зямлі

20 сакавіка -Дзень вясенняга раўнадзенства, адзначаецца  Дзень Зямлі

З раніцы ў рознаўзроставай групе 1 быў арганізаваны занятак па адукацыйнай галіне “Дзіця і прырода” на тэму “Дзень Зямлі”. Дзеці яшчэ раз успомнілі аб багацці прыроды Зямлі, аб яе разнастайнасці. Былі арганізаваны гульні “Поры года”, “Як змяняюцца суткі”, “Дзень – ноч”, рухомыя гульні і назіранні на ўчастку на прагулцы.

А самым цікавым, было тое, што мы адправіліся на прагулку ў лес.

Малышы паназіралі за абуджэннем прыроды, адзначылі, што на вярбе з’явіліся коцікі, прабіваецца першая траўка, сталі актыўнымі насякомыя і птушкі.

Адкуль не вазьміся  з’явіўся воўк, які быў зусім не злым і прынёс дзецям розныя пытанні пра лес, на якія ўсе разам шукалі адказы.

Беражыце Зямлю! Яна ада такая ў Сусвеце.

 

  

 

Мерапрыемствы па ажыццяўленню экалагічнага праекта

“Зялёныя школы”

па напрамку “Біяразнастайнасць”, рознаўзроставая  група 1

люты   2024 год

 У адпаведнасці з планам работы экалагічнага пректа    ДУА “Альхоўскі дзіцячы сад” у лютым выхаванцы разам з выхавацелямі  ўдзельнічалі ў такіх акцыях як:  «Назіранні за птушкамі», «Дапаможам птушынаму сябру». Таксама былі праведены гутаркі  « Пералетныя птушкі на нашым участку», «Якая птушка першая прыляціць?!» 

Дзеці з вялікім задавальненнем і цікавасцю  ў час прагулкі адказвалі на пытанні, таксама задавалі пытанні.

Праведзены таксама наступныя мерапрыемствы ў нерэгламентаванай дзейнасці:

          *Назіранні «Выгляд корму для птушак»

*Сюжэтна- ролевая гульня “Птушаняты”

Была арганізавана таксама мастацка- моўная дзейнасць па тэме:

*Вечар загадак “ Птушкі маей краіны”

         *Была створана праблемная сітуацыя “Выратаванне птушаня”

 Выснова: дзеці засталіся вельмі задаволеныя,бо даведаліся шмат новага і цікавага.

  

         

                  

 Мерапрыемствы па ажыццяўленню экалагічнага праекта

“Зялёныя школы”

па напрамку “Біяразнастайнасць”

студзень   2024 года

 У адпаведнасці з планам работы экалагічнага пректа   для  выхаванцаў ДУА “Альхоўскі дзіцячы сад” у студзені працягваліся акцыі “Дапаможам птушкам перазімаваць”, “Корм для птушак”, “Кармушак шмат не бывае”.

Дзеці з вялікім задавальненнем і цікавасцю удзельнічаюць у акцыях разам з сваімі бацькамі. Разам развешваюць кармушкі на тэрыторыі сада, разам падсыпаюць зерне, разам сочаць за птушкамі.

Праведзены таксама наступныя мерапрыемствы ў нерэгламентаванай дзейнасці:

         *Гутарка «Асцярожна тонкі лед»

*Сюжэтна- ролевая гульня “Замарожу”

Была арганізавана таксама мастацка- моўная дзейнасць па тэме:

*Вечар загадак “Зіма прыйшла”

         *Была створана праблемная сітуацыя “Птушкі зніклі”

 Выснова: Жыццё ў прыродзе зімой працягваецца.

Дзеці засталіся вельмі задаволеныя,бо даведаліся шмат новага і цікавага.    

 

Мерапрыемствы па ажыццяўленню экалагічнага праекта

“Зялёныя школы”

па напрамку “Біяразнастайнасць”

снежань   2023 год

 У адпаведнасці з планам работы экалагічнага пректа   для  выхаванцаў ДУА “Альхоўскі дзіцячы сад” у снежні  праводзілася падарожжа па экасцежцы «Зімовы сон». На прагулцы з дзецьмі была праведзена размова.

Разам паслухалі  цішыню леса, палюбаваліся  прыгажосцю зімовага пейзажа.

Успомнілі які быў лес позняй восенню, паназіралі  за небам. Як яно змянілася ў параўнанні з восенню. Паглядзелі на  дрэвы, якія скінулі  лісце на зіму, а якія не. Паназіралі за птушкамі і канешне іх падкармілі.

Дзеці з вялікім задавальненнем і цікавасцю  ў час прагулкі адказвалі на пытанні, таксама задавалі пытанні

Таксама, разам паўдзельнічалі ў акцыях:

 «Дапаможам птушынаму сябру»

«Кармушак шмат не бывае

Праведзены таксама наступныя мерапрыемствы ў нерэгламентаванай дзейнасці:

         *Гутарка «Асцярожна тонкі лед»

*Сюжэтна- ролевая гульня “Замарожу”

Была арганізавана таксама мастацка- моўная дзейнасць па тэме:

*Вечар загадак “Зіма прыйшла”

         *Была створана праблемная сітуацыя “Снег знік”

 Выснова: Жыццё ў прыродзе зімой працягваецца.

Дзеці засталіся вельмі задаволеныя,бо даведаліся шмат новага і цікавага.

         

         

Конспект экскурсии в зимний лес

«Зимний сон»

воспитатель  ГУО «Ольховский детский сад»

 Штуро Екатерина  Генадьевна

Цель: расширять представления детей о лесе в зимний период, воспитывать любовь к природе.

Задачи: 

Образовательные: учить детей называть зимние признаки, обогащать словарь прилагательными.

Развивающие: развивать наблюдательность, внимание, память, мышление.

Воспитательные: воспитывать дружеские взаимоотношения, формировать детское сообщество.

Ход экскурсии

  1. Предварительная работа. Беседа с детьми о правилах поведения в лесу.
  2. 2. По дороге в лес. Обратить внимание детей на следы на снегу, обсудить их происхождение. Остановить детей в таком месте, где лес виден, издали и хорошо просматривается его ярусность. Предложить поздороваться с лесом:

Здравствуй, лес, дремучий лес,

Полный сказок и чудес!

Ты о чем шумишь листвою,

Ночью темной, грозовою?

Что нам шепчешь на заре,

Весь в росе, как в серебре?

Кто в глуши твоей таится?

Что за зверь? Какая птица?

Все открой, не утаи:

Ты же видишь – мы свои!

 

         Обратить внимание детей на красоту пейзажа, затем обсудить разную высоту деревьев – ярусность леса.

  1. В лесу. Обратить внимание на деревья и кустарники, обсудить с детьми, почему они голые, в каких условиях они сейчас живут, чего им в условиях не хватает. Рассмотреть сосну – только она остаётся зимой зеленая, а потому самая красивая. Рассмотреть иглы сосны – они твердые, покрытые плотной кожицей, им не страшен мороз. Предложить детям узнать и назвать деревья (по коре, веткам, почкам).

         Предложить каждому ребенку выбрать дерево, подойти к нему и обнять, погладить кору, погреть дыханием, прижаться щекой, сказать ласковые слова: «Деревце, я тебе очень сочувствую, я понимаю, как тебе холодно и трудно зимой, я тебя немного погрею, потерпи – весной и летом тебе будет очень хорошо!»

         Провести с детьми беседу о животных леса, их жизни на разных ярусах-этажах. Чем они питаются зимой, какой окрас меха приобретают в зимний период. Вспомнить, как человек может помочь животным и птицам прозимовать холодную зиму.

         В лесу же тяжело приходится крупным животным в период, когда на снеге появляется твердая корка - наст. Их ноги проваливаются под наст, они их ранят, режут острой кромкой наста, не могут быстро убегать от хищников. Это такие животные, как лоси, олени, зубры и т. п. Лесничие и лесники подкармливают таких животных хлебом и зерновыми, насыпают им на пни соль.

         Обратить внимание детей на снежный покров, на множество знаков, которые есть на нем, – следы животных, осыпавшиеся семена, сломанные веточки, сучочки, упавшие или кем-то брошенные шишки.

  1. На опушке леса. Предложить детям сделать живую картинку «Если бы я был деревом…». Дети, подняв руки вверх, замирают на несколько секунд, воображая, что они корнями вросли в землю. Затем обсудить, что они испытывали, будучи деревьями.

         Прощаемся с лесом:

 

Лес дремучий, до свиданья!

Ты расти на радость людям!

Мы дружить с тобою будем,

Добрый лес, могучий лес,

Полон сказок и чудес!

 

  1. На обратном пути. Загадать детям загадки о лесе, вспомнить поговорки, пословицы о лесе.
  2. Во второй половине дня предложить детям нарисовать свои впечатления об экскурсии в зимний лес.

     

 

Мерапрыемствы па ажыццяўленню экалагічнага праекта

“Зялёныя школы”

па напрамку “Біяразнастайнасць”, рознаўзроставая  група 1

лістапад   2023 год

 У адпаведнасці з планам работы экалагічнага пректа   для  выхаванцаў ДУА “Альхоўскі дзіцячы сад” у лістападзе  праводзілася  акцыя “Назіранні за птушкамі”, таксама з бацькамі дзеці майстравалі кармушкі  «Хаткі для птушак». Затым, сумесна з выхавацелямі і дзецьмі, была арганізавана мэтавая прагулка па пляцоўцы, падчас якой, хлопцы, развесілі кармушкі, вырабленыя сумесна з бацькамі, праслухалі вельмі цікавую гутарку, падрыхтаваную выхавацелем Штура К.Г. Падчас прагулак дзеці слыхалі вершы пра птушак, расказвалі пра неабходнасць дапамогі чалавека птушкам у зімовы час, пра правілы падкорму птушак, гулялі ў рухомыя гульні.

Дзеці клапатліва ставяцца да птушак, чысцяць і падпраўляюць кармушкі, папаўняюць іх сабраным кормам. А птушкі і рады, са ўсіх бакоў злятаюцца, ім такі прыём вельмі падабаецца. Назіраючы за птушкамі, дзеці заўважылі, што, папаўняючы кармушкі, птушкі абвыкаюць да сталых месцаў кармлення і наведваюць іх з дакладнасцю да гадзін.

Але, самае галоўнае, што падчас правядзення акцыі дзеці зразумелі, што яны робяць добрую справу - дапамагаюць выжыць птушкам у самую цяжкую для іх пару года.

    

 

Мерапрыемствы па ажыццяўленню экалагічнага праекта

“Зялёныя школы”

па напрамку “Біяразнастайнасць”, рознаўзроставая  група 1

кастрычнік   2023 год

 У адпаведнасці з планам работы экалагічнага пректа   для  выхаванцаў ДУА “Альхоўскі дзіцячы сад” у кастрычніку  праводзілася падарожжа па экасцежцы «Фарбы восені».

     

 

                                                               Дзікі луг

На тэрыторыі дзіцячага сада ўжо два гады існуе дзікі луг, ён агароджаны, падпісаны. Трава на яго тэрыторыі не косіцца, а на зямлі змешчаны домікі для насякомых. Як цікава неспадзявана падняць адзін з такіх домікаў і паназіраць за яго жыхарам.

  

 

                                                     Клумба для матылькоў

Выхавальнікі разам з дзецьмі абнавілі клумбы новым пасадачным матэрыялам, так з'явіліся Ірысы і цюльпаны. Дзеці з задавальненнем даглядаюць за кветкамі, садзяць іх, паліваюць, робяць праполку і г.д. За гэта ім удзячны матылькі, якія прылятаюць на гэту прыгажосць.

        

 

                                                    Мабільныя гульні

Выхавальнікамі зроблены мабільны круг, на якім змешчаны гульні па напрамку "Біяразнастайнасць".

 

                             Экскурсія “Карысныя і шкодныя расліны”

выхаванцы у маі адправіліся на экскурсію з мэтай знаёмства з лекавымі і шкоднымі раслінамі. На сваім шляху дзеці сустракалі шмат кветак і траў, але спыняліся толькі ля некаторых. Так яны пазнаёміліся з лекавымі раслінамі: піжмай, малінай, цыкорыям і іншымі.Даведаліся, што маладзенькія шышачкі сасны дапамагаюць пры прастудзе, так як і маліна.А вось чыстацел можа быць як лячэбны так і ядавіты.Таксама і ландыш- яго плады ядавітыя. З вялікай цікавасцю рабяты разглядалі кветкі і лісце раслін, вызначалі іх колер і памер.Экскурсіяй дзеці засталіся вельмі задаволеныя,бо даведаліся шмат новага і цікавага.

     

  

 

                                                       Даследчая дзейнасць

  У рамках праекта “Зялёная школа” па напрамку “Біяразнастайнасць”  выхаванцы ДУА “Альхоўскі дзіцячы сад” у красавіку праводзілі кароткачасовае даследванне “На які колер больш за усё злятаюцца насякомыя ”. Перад сваёй даследчай  дзейнасцю дзеці вялі назіранні за насякомымі на прагулцы: мурашы,  чарвякі, осы, камары,  жукі, пчолы, мухі, стракозы,  конікі, матылькі;адзначалі, якія насякомыя бываюць гасцямі нашага ўчастка,;разглядвалі ілюстрацыі пра насякомых; вялася гутарка “Бяспечнасць у прыродзе” (расказ аб мерах засцярогі, якія трэба захоўваць пры сустрэчы з насякомымі).

Перад тым, як правесці даследванне перад дзецьмі  выхавальнік паставіла мэту: правесці назіранне і выявіць: якія насякомыя сустракаюцца на нашым участку, разгледзець іх  цераз лупу (вызначыць часткі іх цела), які колер любяць насякомыя больш за ўсё.

Таксама прапанавала некалькі метадаў даследвання:                                                                 1.Падумаць самастойна (кожнаму дзіцяці далася магчымасць выказацца аб тым, што ён ведае аб насякомых).                                                                                            

 2. Паглядзець у кнігах разам з бацькамі.                                                                 

3.Запытацца ў другога чалавека (падумаць, як мы паставім пытанне).                                4.Паглядзець у інтэрнэце (прагляд відэароліка “Насякомыя”).                         

5.Назіранне.                                                                                                                         

6. Эксперымент.

    Усім дзецям захацелася паназіраць за насякомымі і правесці эксперымент. Для гэтага яны накіраваліся на дзікі луг, які абаснаваны на тэрыторыі нашага ўчастка.

     Схема работы над эксперыментам:

  1. Дзеці з выхавальнікам разлажылі лісты рознакаляровай паперы на гладкай травяной паверхні. Паклалі па краях каменьчыкі, каб лісты не знесла ветрам.
  2.  Селі прыкладна на 90 см ад лістоў паперы.Набраліся цярпенняя і сядзелі вельмі ціха. Хутка на лісты паперы пачалі садзіцца насякомыя.
  3. Уважліва назіралі,якія насякомыя садзіліся, і на які колер.
  4.  Цераз 5- 7 хілін падлічылі, які колер больш за ўсё падабаецца насякомым.

     У канцы свайго даследвання дзеці зрабілі вынік:                                                                                     -на чырвоны і фіялетавы колер садзяцца буйныя насякомыя: матылі і пчолы, бо ён яркі і напамінае кветкі;                                                                                              

           -на жоўты садзяцца  осы, бо ён напамінае ім нектар;                                                                       

           -на сіні садзяцца мухі і мелкія мошкі (мабыць гэты колер вабіць іх);                                                                      

           -на зялёны садзяцца жукі, бо гэта колер травы.

   

 

                                                             Мурашнік

З надыходам  цёплых дзён,  падчас прагулкі  ў лесе дзеці ўбачылі насякомых - мурашак. Адны дзеці выказалі радасць і цікавасць да мурашак, а іншыя - спалохаліся, хто - то ўцёк, а хто - то спрабаваў раздушыць, знішчыць насякомых. назіраючы за жыццём мурашак, мы даведаліся, хто такія мурашкі, якія ўмовы іх пасялення, пазнаёміліся з будовай мурашкі і прыладай мурашніка, даведаліся якія функцыі выконвае кожная мурашка, якія віды існуюць, якая роля мурашоў у прыродзе.

            Дзеці навучыліся разумець неабходнасць беражлівых адносін да прыроды. Мурашкі - яркі прыклад працавітасці, узаемадапамогі. Яны цікавыя сваімі складанымі сацыяльнымі паводзінамі. Мурашкі ўмеюць будаваць, адшукваць ваду, падаваць адзін аднаму сігналы, арыентавацца па сонцы, але не ўмеюць жыць у адзіночку, як і ўсякі чалавек. Так з'явілася жаданне атрымаць больш інфармацыі аб мурашках і іншых казурак.

 

  

                                           Буслы

        Яшчэ год назад выхаванцы нашай установы ўзялі шэфства над бусламі, якія прылятаюць да сваяго гнязда, каб навесці парадак на ім і выгадаваць новае патомства.

        Дзеці разам з выхавальнікам умацавалі спецыяльны знак, які папярэджвае людзей аб тым, што на гэтым месцы знаходзіцца гняздо буслоў, якое знаходзіцца пад абаронай. Выхаванцы маюць магчымасць назіраць за птушкамі. 

      У далешым дзеці свае назіранні будуць адрозніваць у сваіх дзенніках назірання.

  

                          

                                          Першацветы

У межах праекта "Зялёныя школы", выхаванцы нашай установы ўзялі шэфства над прыроднымі аб'ектамі, першацветамі, якія занесены ў Чырвоную кнігу. 

 

                                     

                         Акцыя “Шпакоўні для птушак”

У рамках праекта “Зялёная школа” па напрамку “Біяразнастайнасць” для  выхаванцаў ДУА “Альхоўскі дзіцячы сад” і іх бацькоў ў сакавіку праводзілася акцыя “Шпакоўні для птушак”. Выхавальнікам былі зроблены каляровыя рэкламы аб правядзенні акцыі з просьбай дапамагчы птушкам: зрабіць шпакоўні. Дзеці з вялікім задавальненнем і ахвотай звярнуліся да сваіх бацькоў і аддалі ім рэкламу. Ну а дома іх чакала цікавая праца…             Дзякуючы бацькам нашых выхаванцаў пярнатых сяброў на ўчастку дзіцячага сада чакаюць прыгожыя домікі. Ну а дзеці з вялікім задавальненнм і цікавасцю  ў час прагулак будуць назіраць за тым, як хутка шпакі заселяцца ў свае новыя кватэры.

         

Падснежнікі

Выхаванцы старшай групы разам з выхавальнікам, Грэйць Людмілай Станіславаўнай пасадзілі на клумбе дзіцячага сада падснежнікі. Вгадавалі на падаконніке группы з маленькай лукавіцы.

       

   

 

Акцыя "Пабудуй шпакоўню для птушак"     

У сакавіку праходзіць акцыя, да якой могуць далучыцца ўсе жадаючыя.

                      

     

 

 

У рамках праекта “Зялёная школа” па напрамку “Біяразнастайнасць”  выхаванцы ДУА “Альхоўскі дзіцячы сад” у лютым выраблялі падзелкі з прыроднага матэрыяла.  Яшчэ летам і восенню з задавальненнем і цікавасцю яны збіралі шышкі, каштаны, жалуды, апалае лісце, выбіраючы самае прыгожае, прыносілі з дому шкарлупінне ад арэхаў. Вельмі цікава ім было ствараць вобразы звяроў: вожыка,чарапахі, мышкі, зайца, лася. З каштанаў атрымаўся прыгожы вусень. У заканчэнні сваёй працы дзеці арганізавалі цудоўную выставу, каля якой змаглі ацаніць  вынік сваіх старанняў.

 

  

    

                    Акцыя  “Дапаможам  дрэвам і кустарнікам- сагрэем іх: атулім снегам”

У рамках праекта “Зялёная школа” па напрамку “Біяразнастайнасць”  выхаванцы ў студзені на прагулцы правялі акцыю: дапамаглі дрэвам і кустарнікам. Напярэданні прагулкі з дзецьмі была праведзена гутарка аб тым, што зімой раслінам і дрэвам складана ў вялікі мароз.Было прапанавана дапамагчы ім. Дзеці ахвотна адклікнуліся на гэту прапанову. З ахвотай і задавальненнем выхаванцы атулілі снегам ніжнія часткі ствалоў дрэў. Дзецям было вельмі цікава. У канцы сваёй працы яны зрабілі вынік: дрэвам будзе цяплей у вялікі мароз.

  

                              

 

                                                          Птушкі на кармушке

Пры дапамозе бацькоў на ўчастку дзіцячага сада ўжо трэці год запар нашы выхаванцы могуць назіраць за птушкамі, якія прылятаюць на кармушкі паласвіцца смачным кормам, які нарыхтоўваць самі дзеці. Выхавальнікі разам з дзецьмі кормяць іх, назіраюць, гутараць. а потым у группе на спецыяльных календарах адзначаюць, якія птушкі прыляталі, колькі іх было. Вось так пазнавальна праходзіць знаёмства з пярнатымі сябрамі.

 

   

Параўнанне туі і бярозы

У рамках праекта “Зялёная школа” па напрамку “Біяразнастайнасць”  выхаванцы ДУА “Альхоўскі дзіцячы сад” у снежні на прагулцы параўноўвалі тую і малодзенькую бярозку. З задавальненнем і вялікай цікавасцю яны абследвалі ствалы і галінкі дрэў. Дзецям было вельмі цікава. У канцы свайго назірання яны зрабілі вынік: галінкі туі зялёныя і летам і зімой, а бярозка скідвае сваё лісце на зіму.

                   

                        

 

 

Выстава  малюнкаў  “Залатая восень”

У лістападзе ў рамках праекта “Зялёная школа” адбылася выстава дзіцячых малюнкаў “Залатая восень”. Выхаванцы з вялікім захапленнем пры дапамозе фарбаў і пэндзлікаў перадалі ўсю прыгажосць восеньскай прыроды.У заканчэнні сваёй работы зрабілі агульны фотаздымак ля выставы.

 

  

 

                      Экскурсія і назіранне “Дрэвы восенню”

У кастрычніку выхаванцы старшай інтэграванай групы ДУА “Альхоўскі дзіцячы сад” у рамках праекта “Зялёная школа” адправіліся на экскурсію ў лес, дзе назіралі за дрэвамі. Дзеці з вялікай цікавасцю і задавальненнем разглядвалі восеньскія дрэвы і рабілі вынікі. Яны адзначылі, што са зменай надвор’я змяняецца і прырода : лісце дрэў фарбуецца з зялёнага ў жоўты, чырвоны і карычневы колер. Самымі першымі ападаюць лісточкі ў рабіны, а яе ягады наліваюцца і маюць ярка-аранжавы колер. Мала лістоў засталося і на маладзенькім дубку. Моцна трымаецца і шапаціць лісце на бярозцы. Адна толькі елачка зімой і летам стаіць у зялёных іголках.

 

        

                                                          ГЕРБАРЫЙ

У рамках праекта “Зялёная школа” па напрамку “Біяразнастайнасць”  выхаванцы ДУА “Альхоўскі дзіцячы сад” у верасні працавалі над гербарыем. З задавальненнем і цікавасцю яны збіралі апалае лісце, выбіраючы самае прыгожае, удакладняючы колер, памер і з якога дрэва. Ахвотна засушвалі іх, акуратна наклейвалі на белы аркуш паперы. У заканчэнні сваёй працы параўноўвалі засушанае лісце з лісцікамі на малюнку і рабілі вынікі.