Калектыўная аплікацыя "Зімовыя забавы"

16.01.2024

На занятках дзеці рознаўзроставай групы 2  выконвалі  калектыўную работу  па тэме «Зімовыя забавы».

       У палітры змяшалі сінюю і белую гуаш, у працэсе злучэння дзвюх фарбаў атрымалі блакітнае адценне, ім пакрылі ватман. Пакуль ватман падсыхаў дзеці размалявалі каляровымі алоўкамі размалёўкі, на якіх намаляваны дзеці на санках, на каньках і лыжах.З выкарыстаннем сурвэтак наша аплікацыя атрымалася аб'ёмнай, з каляровай зялёнай паперы выразалі два віды ялінак, пакрылі дах дома "снегам" - ватовымі палачкамі. З дапамогай клею і сурвэтак ўтварылася высокая і звілістая горка, на якую прыляпілі карцінкі дзяцей катаючых на санках, лыжах,каньках.

       Вось такая арыгінальная праца атрымалася ў дзяцей. Калектыўная работа - гэта вынік сумеснай работы дзяцей і дарослых. Праца папоўніла выставу ў раздзявальні. Рабяты ганарацца сваім шэдэўрам.