Суботнік

22.04.2024

          21 кастрычніка 2023 пад час правядзення раённага суботніка  ў дзяржаўнай установе адукацыі "Альхоўскі дзіцячы сад" ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Сад надзеі", адбылася цырымонія пасадкі пладовага саду. У акцыі прынялі ўдзел  педработнікі і тэхработнікі дзіцячага сада. Па завяршэнні мерапрыемства, загадчык, адзначыла: - сімвалічна, што гэтая акцыя атрымала працяг у год міру і стварэння. Кожны чалавек у сваім жыцці павінен пабудаваць дом, пасадзіць дрэва, вырасціць дзіця. Менавіта з гэтага пачынаецца галоўная жыццёвая філасофія. "Сад надзеі" - акцыя, якая стала традыцыяй па ўсёй рэспубліцы. Сад - сімвал жыцця. Пасадзіць дрэва-гэта выдатная магчымасць пакінуць свой след у гісторыі дзіцячага сада і роднага краю. Няхай ваша дрэўца прыжывецца, вырасце і падорыць радасць выхаванцам.

                           - Клапаціцца пра прыроду трэба. Бо так мы робім наш свет лепшым.

 

20 красавіка ў межах рэспубліканскага суботніка былі пасаджаны новыя дрэвы. тым самым абнавілі сад. Выхаванцы з задавальненнем за ім даглядаюць.