Першацветы

19.04.2024

         Першацветы ў нашых лясах распускаюцца суцэльнымі маляўнічымі дыванамі, з гадамі гэтых дываноў становіцца ўсё менш і менш - людзі паступова знішчаюць іх, прыносячы дадому ахапкі сарваных букетаў. Таму трэба прыкласці ўсе намаганні, каб гэтая прыгажосць радавала не толькі нас, але і будучыя пакаленні. Сёння на прагулцы дзеці  разглядалі першацветы, якія з'явіліся на лясной праталінцы.  Зусім нядаўна на гэтым месцы ляжаў снег, а цяпер растуць радуюць вока  блакітныя  пралескі. Дзеці адзначылі, што першацветы з'явіліся ў тым месцы, дзе мацней прыгравае сонца, уважліва разгледзелі сцябло, сакавітую зеляніну лісця, палюбаваліся іх прыгажосцю. Навучыць дзіця ўспрымаць цудоўнае і выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды - гэта і стала нашай асноўнай задачай. Толькі сумесныя намаганні бацькоў і выхавацеляў дзіцячага сада дадуць найбольшы станоўчы вынік у далучэнні дзяцей да беражлівых і эстэтычных адносін да флоры роднага краю.