12 красавіка Дзень Касманаўтыкі.

12.04.2024

12 красавіка наша краіна адзначае-Дзень Касманаўтыкі! Напярэдадні гэтай знамянальнай даты ў дзіцячым садку прайшоў тэматычны тыдзень "Космас". У гэтыя дні дзеці знаёміліся з інфармацыяй пра космас, касманаўтаў, першым палёце чалавека ў космас, гулялі ў д/г "Знайдзі цень", "Шкодная і карысная ежа", "Падбяры ракету да планеты", "Матэматычныя пазлы" і інш. Гэтак жа ў групах прайшлі розныя мерапрыемствы, прысвечанае Дню касманаўтыкі. Дзеці захоплена адгадвалі касмічныя загадкі, з вялікай цікавасцю прымалі актыўны ўдзел у конкурсах "Збяры ракету", "Складзі сузор'е". Тэма космасу вельмі прыцягальная для дзяцей, бо космас - гэта прыгажосць, таямнічасць, новыя веды і прастор фантазіі. Гэты тыдзень прайшоў весела і пакінуў мора пазітыўных эмоцый!